У адпаведнасці з гадавым планам работы ўстановы дашкольнай адукацыі, з мэтай стварэння прадметна-прасторавага асяроддзя ва ўстанове дашкольнай адукацыі для фарміравання ў дзяцей пачуцця патрыятызму і нацыянальнай самасвядомасці з дапамогай далучэння дзяцей да культурных традыцый і гістарычнай спадчыны беларускага народа, ў установе дашкольнай адукацыі быў арганізаваны агляд куткоў беларускай культуры і патрыятычнага выхавання.

У ходзе агляду выяўлена, што ў большасці узроставых груп куток беларускай культуры і патрыятычнага выхавання бяспечна і рацыянальна размешчаны, наглядныя матэрыялы куткоў адпавядаюць узроставым асаблівасцям выхаванцаў.

У кутках размешчаны выставы вырабаў у адпаведнасці з реалізуемымі праектамі, актыўны ўдзел у якіх прынялі бацькі выхаванцаў. Шмат дзе маюцца цацкі-сімвалы ад імя якіх вядзецца дыялог на беларускай мове: у групе №1 — дамавiк Кузя, у групе №2 — лялька ў нацыянальным касцюме Паўлінка, у групе №4 — беларуская цацка «Пеунiк», у групе №6 — Каза-Дзераза, №8 — «Буслiк», у групе — №9 — лялькі «Янка і Арынка», у групе №5 — казачны куфар.

У большасці груп арганізаваны выставы кніг на беларускай мове з беларускімі казкамі, пацешкамі, у сярэдніх і старэйшых групах кнігі беларускіх аўтараў, партрэты беларускіх пісьменнікаў.

Агляд паказаў, што напаўненне куткоў беларускай культуры і патрыятычнага выхавання ажыццяўлялася на падставе рэкамендацый і вучэбнай праграмы. У большасці груп маюцца альбомы, ілюстрацыі, фотаматэрыялы па тэмах «Мой горад», «Жывёльны і раслінны свет Беларусі», «Прырода роднай краіны»; прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйная беларуская посуд»; дзяржаўная сімволіка і гэтак далей.

Педагогі большасці груп годна прадставілі свае куткі і творча падышлі да афармлення.

Дзякуй!