Зіма, а хочацца лета? Вешай кармушку, а не нос! Ужо 16 і 17 студзеня – акцыя #птушкілякармушкі!
Падлічы віды і колькасць птушак на кармушцы на працягу 1 гадзіны і паведамі пра іх, запоўніўшы форму на сайце: ptushki.org/feeders
(Форма будзе працаваць з 16 студзеня да 18.00 17 студзеня).
Чым больш людзей паўдзельнічае ў акцыі, тым лепш атрымаецца адсачыць змены ў папуляцыях вераб’іных птушак і своечасова зрэагаваць на іх пры патрэбе. Каб у дні акцыі да цябе завітала больш птушак, павесь кармушку загадзя і папаўняй яе нясмажанымі несалёнымі чорнымі семкамі. Але ні ў якім разе не кладзі ў кармушку хлеб і батон!
А ты з такім жа нецярпеннем чакаеш акцыю, як і мы?