Усім вядома, што дашкольны ўзрост з’яўляецца самым спрыяльным перыядам для актыўнага ўсебаковага развіцця маленькага чалавека.  

Выкарыстанне ў працы з дашкольнікамі ДУА «Яслi-сад № 102 г. Вiцебска» твораў народнай творчасці, ажыўляе адукацыйны працэс, аказвае асаблівы ўплыў на выхаванне патрыятычных пачуццяў, нацыянальнай самасвядомасці i з’яўляецца адным з прыарытэтных напрамкаў нашага дзiцячага садку.

На занятках, святах і забаўках выхаванцы дзяцячага садку знаёмяцца з асаблівасцямі беларускай народнай культуры, завучваюць вершы вядомых пiсьменнiкаў, спяваюць песні, гуляюць у гульнi, развучваюць беларускія танцы.

Традыцыйна, у канцы кастрычніка, у нашай установе дашкольнай адукацыi праходзяць беларускія святы: дажынкі, кірмашы, сустрэчы. На гэты раз мы запрасілі ўсіх на беларускія вячоркі. Перад бацькамі, хлопчыкі і дзяўчынкі групы № 1, прадэманстравалі свае веды роднай мовы, роднай культуры, творчыя магчымасцi. Песні, танцы, карагодныя гульні, лічылкі, гульня на дзіцячых музычных інструментах — уся разнастайнасць творчай дзейнасці дзяцей была прадстаўлена ў рамках свята «Беларускія вячоркі».

Усё гэта дае магчымасць вырашыць задачы развіцця беларускага маўлення, раскрыць творчыя магчымасцi дзяцей, сфармiраваць цiкавасць да народнай творчасцi,  у гульнявой форме далучыць дзяцей дашкольнага ўзросту да нацыянальнай культуры.

Калi ласка! Запрашаем i Вас да нас!