Мы думаем, вы з намі пагадзіцеся, што маральна-патрыятычнае выхаванне з’яўляецца адной з асноўных задач дашкольнай адукацыі. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі, Алена Аляксандраўна Паўлава і Алена Мiраславаўна Касцючэнка, лічаць неабходным далучаць сваіх выхаванцаў да традыцый і культуры свайго народа, роднай мовы, выхоўваць павагу, гонар за зямлю, на якой жывеш.

У старэйшай групе №11 прайшоў тэматычны тыдзень «Мая краіна». У займальнай, гульнявой форме хлопчыкі і дзяўчынкі знаёміліся з сімваламі дзяржавы (сцяг, герб), гісторыяй роднага краю, культурнымі традыцыямі. Асаблівы эмацыянальны водгук выклікала творчая дзейнасць. Дзеці з задавальненнем канструявалі «Сцяг маёй краіны», малявалі «Беларускі рушнік», стварылі калектыўную працу «Мой родны кут, як ты мне мiлы!..»

І, вядома, раскрылі сакрэт падрыхтоўкі нацыянальнай беларускай стравы «Дранікі».