Неад’емнай часткай работы з педагагічнымі работнікамі з’яўляецца педагагічны савет. Галоўная мэта педагагічнага савета — аб’яднаць намаганні калектыву ўстановы для павышэння ўзроўню адукацыйнага працэсу, выкарыстання ў практыцы дасягненняў педагагічнай навукі і перадавога вопыту.

Позвай педагагічнага савета, які адбыўся на гэтым тыдні стала актуальная і значная тэма: «Прафесiйная кампетэнтнасць педагагiчнага калектыва па пытаннях фармiравання ў выхаванцаў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы сродкамі гульні і мастацкай літаратуры”.

Цікава, інфармацыйна, вынікова, разнапланава прадэманстравалі свае поспехі выхавальнiк дашкольнай адукацыі другой кваліфікацыйнай катэгорыі Л.А.Цвілікава, выхавацелі дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі А.Я.Дубовік, Л.В.Дзмітрыева, Н.І.Трафімава, музычны кіраўнік вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Г.Э.Зарубіцкая, кіраўнік фізічнага выхавання другой кваліфікацыйнай катэгорыі Ю.Я.Дземянчонак.

Выхавальнікі дашкольнай адукацыі малодшых, сярэдніх і старэйшых груп аформілі выставу па выніках рэалізацыі першай гадавы задачы.

Педагогі ўстановы дашкольнай адукацыi на высокім узроўні прэзентавалі свой вопыт работы па пытаннях фарміравання ў выхаванцаў устойлівай цікавасці і станоўчых адносін да беларускай мовы сродкамі гульні і мастацкай літаратуры.

Таксама, ў рамках педагагічнага савета педагог-псіхолаг другой кваліфікацыйнай катэгорыі В.А.Латышава, выхавальнік дашкольнай адукацыі першай кваліфікацыйнай В.В.Яско, асвятлілі вынікі адаптацыі дзяцей першых малодшых груп да ўстановы дашкольнай адукацыі.

А аб выніках I этапу конкурсу «Настаўнік года» распавяла член журы, выхавальнік дашкольнай адукацыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі В.В.Пятрова.

Педагагічны савет прайшоў на высокім узроўні.