Дзень Перамогі — свята кожнай сям’і і кожнага грамадзяніна.

Гэтай даце, якая заўсёды будзе нагадваць аб страшных падзеях і вялікай мужнасці савецкага салдата, было прысвечана шмат святочных мерапрыемстваў  у нашым садку. Сёння мы зноў і зноў з глыбокай удзячнасцю звяртаемся да ветэранаў і ўдзельнікаў вайны, хто ў далёкія саракавыя сваімі ратнымі подзвігамі і гераічнай працай набліжалі Вялікую Перамогу. Подзвіг гэтых людзей назаўжды застанецца ў памяці ўдзячных нашчадкаў сімвалам стойкасці, мужнасці і патрыятызму. Менавіта такія якасці неабходна пераняць нам для таго, каб сёння будаваць моцную і незалежную Беларусь.

Калектыў ДУА «Яслі-сад № 102 г. Віцебска» віншуе ўсіх з Днём Перамогі! Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Моцнага здароўя вам, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага цяпла! Дзякуй вам за Мір!  Дзякуй за Перамогу! Дзякуй за Жыццё!

Великой Победе — 75 — перейти в раздел